Мінтранс хоча павысіць кошт квіткоў у гарадскім транспарце на 100 рублёў
Міністэрства транспарту і камунікацый унесла ва ўрад прапанову павысіць тарыфы на праезд у гарадскім транспарце. Пра гэта заявіў міністр Іван Шчэрба, паведамляе БелаПАН. Ён растлумачыў, што тарыфы не змяняліся з жніўня 2007 года. Між тым выдаткі транспартнікаў за гэты час павялічыліся — выраслі кошты на паліва, запасныя часткі і агрэгаты. Таму Мінтранс прапаноўвае павысіць тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў — на 100 рублёў: да 600 рублёў — у абласцях, да 700 рублёў — у Мінску.
Шчэрба ўпэўнены, што павышэнне кошту праезду ўсяго на 100 рублёў з'яўляецца нязначным, таму не павінна адбіцца на дабрабыце людзей.
Шчэрба ўпэўнены, што павышэнне кошту праезду ўсяго на 100 рублёў з'яўляецца нязначным, таму не павінна адбіцца на дабрабыце людзей.