Мінулы месяц быў самым гарачым траўнем за ўсю гісторыю метэаназіранняў
Спёка ў Іспаніі
Мінулы месяц быў самым гарачым траўнем за ўсю гісторыю метэаназіранняў. І 12-м запар самым гарачым месяцам на Зямлі. Пра гэта паведаміла арганізацыя па наглядзе за кліматам ЕС.
Адзначаецца, што сярэдняя глабальная тэмпература за апошнія 12 месяцаў (з чэрвеня 2023-га да траўня 2024 года) "з'яўляецца самай высокай за ўсю гісторыю назіранняў... і на 1,63 градуса Цэльсія вышэй сярэдняга даіндустрыяльнага ўзроўню 1850-1900 гадоў". У траўні сярэдняя глабальная тэмпература была на 1,52 градуса Цэльсія вышэй сярэдняга даіндустрыяльнага перыяду.
Чакаецца, што сёлета глабальная тэмпература пачне зніжацца. Але навукоўцы папярэджваюць, што эфект астуджэння можа быць вельмі невялікім у параўнанні з глабальным пацяпленнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.