Мінюст Беларусі заклікаў апазіцыйныя партыі разабрацца са сваімі лідэрамі
Міністэрства юстыцыі Беларусі запатрабавала ад апазіцыйных партый даць тлумачэнне, чаму іх лідэры прынялі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў. Такое паведамленне змешчана на афіцыйным сайце міністэрства.
Нагадаем, у чацвер, 10 студзеня, у Мінску адбылася масавая акцыя пратэсту ІП. У паведамленні, у прыватнасці, сцвярджаецца:
“У выніку дзеянняў удзельнікаў мітынгу быў перакрыты рух у цэнтры Мінска, пашкоджаныя лабавое шкло і люстэркі грамадскага транспарту, здзяйсняліся супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў органаў правапарадку. У дадзеным масавым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, у тым ліку лідэры Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і Партыі БНФ”.
Мінюст запатрабаваў ад “кіруючых органаў названых партый у трохдзённы тэрмін прадаставіць Міністэрству юстыцыі інфармацыю аб тым, ці былі дадзеныя асобы ўпаўнаважаныя на ўдзел у масавым мерапрыемстве з накіраваннем адпаведных партыйных рашэнняў. Калі партыі не надзялялі сваіх кіраўнікоў такімі паўнамоцтвамі, неабходна выказаць афіцыйную пазіцыю партыі адносна іх дзеянняў на несанкцыянаваным мерапрыемстве”.
Нагадаем, у пятніцу адбыўся суд над Анатолем Лябедзькам. Лідэра АГП прыгаварылі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На судзе Лябедзька заявіў, што ўдзельнічаў у мітынгу ў якасці грамадзяніна Беларусі, а не прадстаўніка палітычнай партыі.
Па словах намесніка старшыні АГП Аляксандра Дабравольскага, партыя не накіроўвала свайго лідэра на гэтую акцыю, аднак ён мае права выказваць сваю асабістую пазіцыю.
“Што да магчымага пераследу партыі, я думаю, што па законе тут нічога не будзе. Усё вырашыцца згодна з загадам зверху. Будзе загад рэпрэсіраваць партыю, Мінюст яго выканае. Мы, напэўна, накіруем ліст пра тое, што партыя ніякіх рашэнняў па ўдзелу ў гэтай акцыі не прымала”.