Мінюст не рэгіструе БХД нягледзячы на просьбы Грыбаўскайтэ
Паводле Мінюста, заснавальнікі "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" адмаўляюць сяброўства ў партыі. Некалькі заснавальнікаў сапраўды напісалі пад прымусам адмовы, распавёў Еўрарадыё сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец. Гэтыя лісты пішуць пад страхам звальнення з працы, кажа ён.
Севярынец: "Нягледзячы на звароты еўрапейскіх урадаў, еўрапарламентароў і праваабаронцаў, улады баяцца рэгістраваць БХД. Нават Даля Грыбаўскайтэ на прэзідэнцкім узроўні некалькі дзён таму ўздымала пытанне аб рэгістрацыі БХД".
Нагадаем, гэта ўжо трэцяя спроба хадэкаў атрымаць рэгістрацыю. Такая ж прычына адмовы была і ў мінулыя разы, кажа Севярынец. На бліжэйшай радзе БХД у лістападзе будзе вырашана, ці варта далей спрабаваць зарэгістраваць партыю, адзначае сп. Севярынец.