Мінюст вынес папярэджанне Партыі БНФ за парушэнне прынцыпу дэмакратычнасці
Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне Партыі БНФ і прызнала пазачарговы з’езд 29 траўня нелегітымным. На думку Мінюста, частка дэлегатаў на з'езд не абіралася, а прызначалася. А гэта парушае прынцып дэмакратычнасці, які прапісаны ў законе "Аб палітычных партыях", а таксама статут БНФ. "На нашу думку, такія абвінавачванні найстарэйшай дэмакратычнай партыі выглядаюць цынічна ў краіне, дзе дзяржаўныя органы, пачынаючы ад прэзідэнта дзейнічаюць не дэмакратычна", ― адзначыў у размове з Еўрарадыё старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
На яго думку, папярэджанне звязана з пачаткам перадвыбарчага ціску. Калі на працягу года партыю папярэдзяць яшчэ раз, БНФ могуць зачыніць.
Дарэчы, прычынай міністэрскай праверкі стаў зварот у Мінюст аднаго з сябраў БНФ Уладзіміра Малея.