Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і апостальскі нунцый наведалі Курапаты

Антэ Ёзіч і Юзаф Станеўскі чытаюць малітву / catholic.by
Антэ Ёзіч і Юзаф Станеўскі чытаюць малітву / catholic.by

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведалі Курапаты і Трасцянец. Так яны ўзялі ўдзел у традыцыі наведвання памятных месцаў, якую заклаў некалькі гадоў таму апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, піша сайт catholic.by.

Митрополит Минско-Могилевский и апостольский нунций посетили Куропаты

Малітву за ахвяраў гвалту чытаюць Антэ Ёзіч і Юзаф Станеўскі / catholic.by

Штогод 2 лістапада Каталіцки касцёл успамінае ўсіх памерлых хрысціян. Урочышча Курапаты з 1993 года ўключанае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. А Малы Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных тэрыторый СССР, створаны нацыстамі і іх памагатымі ў ваколіцах Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі