Мітрапаліт Павел выказаўся пра затрыманых аўтараў "Рэгнума"

Мітрапаліт Павел выказаўся пра затрыманых аўтараў "Рэгнума"


"Рускі свет" не мае ніякага дачынення да палітыкі, а затрыманыя ў Беларусі аўтары "Рэгнума" сеялі варажнечу і нянавісць.

Пра гэта Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Саюз", якое пабачыла свет 1 студзеня 2017 года.

Па словах мітрапаліта, гаворка аб "рускім свеце" мае на ўвазе нашых даўніх продкаў — "русаў, якія выйшлі з дняпроўскай купелі. У якіх адна вера, адна царква, адна культура, адзін алфавіт, адна мова..."

Ён заклікаў не дзяліцца, а аб'ядноўвацца. Мітрапаліт Павел раскрытыкаваў тых, хто заклікае да стварэння нацыянальнай праваслаўнай царквы. Па яго словах, пад прывабнай абалонкай тут ідзе спакушэнне кепскай ідэяй. У сувязі з гэтым згадаў ён і нядаўняе затрыманне трох аўтараў антыбеларускіх артыкулаў на сайце "Рэгнум".

Мітрапаліт Павел: "І вы ведаеце, тое, што ў снежні ў нас адбылося - затрыманне трох карэспандэнтаў. Але ж сеялі разлад. Варожасць і нянавісць. Навошта?"

На думку мітрапаліта, у наш час трэба знаходзіць агульныя падыходы, сумесную стваральную працу, а не раздзяленне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі