"Міжнародную амністыю" клапоціць бяспека палітыкаў і журналістаў Беларусі

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прыняла заяву з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады гарантаваць бяспеку апазіцыйных палітыкаў і журналістаў. "Міжнародная амністыя" таксама накіравала ліст у Генеральную пракуратуру Беларусі, паведамляе БелаПАН. Дакумент змяшчае заклік "правесці хуткае, бесстаронняе і эфектыўнае расследаванне" акалічнасцяў смерці журналіста Алега Бябеніна, заснавальніка сайта "Хартыя'97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі