Многія беларусы з Канады і ЗША на з’езд беларусаў свету не прыедуць

Каля 400 дэлегатаў запрошаныя на Пяты з’езд беларусаў свету, які пройдзе 18-19 ліпеня ў Мінску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік “Бацькаўшчыны” Аляксей Марачкін.
Але многія прадстаўнікі дыяспары з Канады і ЗША на з’езд могуць не паехаць, хаця беларускі МЗС абяцаў паставіць візы замежным дэлегатам бясплатна.

“Проста ў мяне такое ўражанне, што не ўсе прыедуць, скажам, з Канады і Амерыкі. Па шмат якіх прычынах”,
— адзначыў Марачкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі