Мноству гамельчукоў на некалькі дзён заблакавалі банкаўскія карткі

24 лютага ў банкамаце "Беларусбанка" ў цэнтры Гомеля, па вуліцы Савецкай, 44  выявілі скімер. Гэта мініяцюрная прылада, якая счытвае коды з картак. Махляры прымацоўваюць скімер да банкаматаў, а потым атрымоўваюць доступ да чужых картак, з якіх крадуць грошы.

Як піша "Комсомольская правда", банк заблакаваў усе карткі, якія ў той дзень гамельчукі ўстаўлялі ў банкамат са скімерам. Зроблена гэта для таго, каб махляры не скралі з іх грошы.

Новыя карты кліентам паабяцалі зрабіць цягам сямі дзён. А да таго часу  грошы з рахунку можна зняць у банках, якія выдавалі карткі.

Фота — odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі