МНС заклікае беларусаў пачысціць стрэхі прыватных дамоў

Ратавальнікі заклікаюць насельніцтва зняць снег са стрэх прыватных дамоў і пабудоў. Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслана Габрылева паведамляе інфармагенцтва “Итерфакс”. У сувязі з адлігай стрэхі абвальваюцца пад цяжарам снега. Толькі ў Гомельскай вобласці 19 лютага адбылося тры такія выпадкі. У адной з вёсак Лельчыцкага раёна абрынулася страха адрыны — траўмы атрымалі мужчына, жанчына і карова.

У яшчэ двух выпадках абышлося без пацярпелых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі