Мабілізаваныя збілі паліцыянтаў і расгвардзейцаў пад Омскам.

Бойка на мабілізацыі ў Расіі
Бойка на мабілізацыі ў Расіі

Увечары 23 верасня ў пасёлку Бальшарэчча Омскай вобласці Расіі мабілізаваныя збілі паліцэйскіх і расгвардзейцаў. Сілавікі, якія назіралі за адпраўкай запаснікаў ва Украіну, у нейкі момант пачалі гвалтам запіхваць у аўтобусы людзей, якія развітваліся з роднымі. Ім гэта не спадабалася.

Абураныя мабілізаваныя схапілі некалькіх паліцыянтаў і абвясцілі, што тыя паедуць паміраць у акопы разам з імі. Завязалася бойка.

Зрэшты, пасля яе запаснікі ўсё роўна рахмана расселіся па аўтобусах.

Мабілізацыя ў Расіі ахоплівае як мінімум 300 тысяч чалавек. Прапаганда прапануе людзям не звяртаць на яе ўвагі, бо гэта "усяго 1%" ад грамадзян, якія звольненыя ў запас. Аднак у многіх рэгіёнах РФ адбываюцца хваляванні. Таксама аднавіліся падпалы ваенкаматаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі