Моладзь АГП прапануе старшыні партыі Анатолю Лябедзьку не ісці на 10-ы тэрмін

Моладзь АГП прапануе старшыні партыі Анатолю Лябедзьку не ісці на 10-ы тэрмін

Маладзёжная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты” прапануюць унесці змены ў статут, каб адна і тая ж асоба не магла ачольваць АГП больш за тры разы. Як вядома, яе кіраўніком з’яўляецца 56-гадовы Анатоль Лябедзька. Упершыню старшынём АГП ён быў абраны ў красавіку 2000 года. З таго часу ён знаходзіцца на гэтай пасадзе ўжо 9-ы тэрмін!

У заяве “Маладых дэмакратаў” адзначаецца: “Ва ўмовах нязменнага праўлення прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі партыі, якія абараняюць дэмакратычныя каштоўнасці, павінны дэманстраваць на сваім прыкладзе вопыт дэмакратычнага, транспарэнтнага кіравання і змяняльнасці ўлады. Мэтай абмежавання колькасці тэрмінаў кіраўніцтва адной асобы, у дэмакратычным грамадстве, з’яўляецца забеспячэнне дынамічнасці дэмакратычнага працэсу і недапушчэння застойных з’яў”.

У той жа час “Маладыя дэмакраты” прызнаюць “бясспрэчныя заслугі” Анатоля Лябедзькі "ў справе прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі, развіцця партыі”, а таксама яго “вялізны досвед” і рэкамендуюць яго кандыдатуру на пасаду ганаровага старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі