"Моладзь БНФ" пачынае кампанію за свабодныя СМІ
Моладзевая фракцыя Партыі БНФ пачынае акцыю ў падтрымку незалежных грамадска-палітычных газетаў. Заяўку на правядзенне пікета ў падтрымку незалежных газетаў, якія не могуць выдавацца і распаўсюджвацца ў Беларусі, падаў намеснік старшыні "Моладзі БНФ" Антон Каліноўскі. Акцыя павінна адбыцца 23 снежня на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Тое, што ўлада пусціла да чытачоў “Нашу Ніву” і “Народную Волю”, не азначае, што сытуацыя змянілася ў цэлым, на думку Антона Каліноўскага. У краіне існуюць дзесяткі газетаў, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца. Журналісты незалежных радыёстанцыяў не могуць атрымаць акрэдытацыю для выканання сваёй працы. А моладзь, якая займаецца выданнем лакальных незарэгістраваных газет рызыкуе трапіць на суткі ці заплаціць вялізны штраф.
Партыя БНФ
Партыя БНФ