Моладзь размясціла фотаздымкі мінчукоў па ўсёй Беларусі (ФОТА)
З фотаздымкаў мінакоў і інтэрнэт-юзераў стварылі абрысы Беларусі. Такім чынам моладзь заклікала грамадзян больш актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны. У цэнтры сталіцы моладзевыя актывісты паставілі стэнд з лозунгам кампаніі "Грамадзянін" і фатаграфавалі ахвочых мінакоў. Адну копію здымку давалі ў падарунак, а другую размяшчалі на стэндзе, зроблены пад абрысы дзяржаўных межаў.
"Сэнс гэтай акцыі – паказаць, што Беларусь ствараюць не чыноўнікі, не палітыкі, а яе грамадзяне. Мы паказваем, што можна працаваць з грамадзянамі вось так на вуліцы, расказваць пра нашы мэты...", – распавёў адзін з арганізатараў акцыі Мікіта Красноў.
За паўгадзіны на стэнд сфатаграфаваліся каля 50 чалавек. Усё прайшло на пазітыве.
Дзяўчыны: "О, Богі! Ура! Нарэшце, дзякуй!"
Дарэчы, паўдзельнічаць у крэатыўнай акцыі можна было і праз інтэрнэт – загадзя даслаць свой фотаздымак праз інтэрнэт, каб яго размясцілі на стэндзе.
Улётка кампаніі "Грамадзянін"
Даведаўшыся пра акцыю "ВКонтакте", некаторыя так і зрабілі.
Мікіта Красноў: "Фактычна ўдзельнічаюць не толькі жыхары, якія праходзяць, але і шмат карыстальнікаў інтэрнэта даслалі сваю фотку".
Дарэчы, выпадкова удзельнікам акцыі стаў і кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.
Мікалай Статкевіч: "Я тут праходзіў.. Я падтрымліваю гэтую кампанію! І Сяргей Скрабец ад імя нашай партыі прыходзіў на прэзентацыю гэтай ініцыятывы..."
Нядаўна актывісты "Грамадзяніна" занеслі ў Мінгарвыканкам паўтысячы заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў. І па ўсіх 500 атрымалі адмову.
"Нам адмовілі па ўсіх заяўках! Мы будзем праводзіць новую акцыю, каб зноўку падняць праблему свабоду сходаў у нашай краіне!" – заяўляе актывіст "Грамадзяніна" Вячаслаў Дзіянаў.
Па яго словах, гэтае мерапрыемства адбудзецца на Дзень правоў чалавека 10 снежня.
Фота: Кампанія "Грамадзянін"