Моладзевыя актывісты ўручылі апазіцыйным лідэрам шуфлікі і вядзерцы
Маладыя актывісты апазіцыі ўручылі арганізатарам Еўрапейскага маршу цацачныя шуфлікі і вядзерцы. Гэта адбылося сёння падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам акцыі. Моладзевыя актывісты заявілі, што незадаволеныя падрыхтоўкай да правядзення Сацыяльнага маршу і тым, што лідэры апазіцыйных партый пагадзіліся з прапанаваным уладамі маршрутам Еўрапейскага маршу.
"Мы вам робім сімвалічны падарунак — шуфлікі і вядзерцы, каб прыбіраць на пляцоўцы для выгулу сабак сабачыя экскрэменты", — заявіў адзін з маладзёнаў, пры гэтым не назваўшы свайго імя.
Нагадаем, што напярэдадні Еўрапейскага маршу прадстаўнікі шэрагу незарэгістраваных моладзевых арганізацый "Ініцыятыва", "Трэці шлях", "Вока", "Погляд", "Паветра-кропка-нэт", а таксама "Маладыя дэмакраты" (моладзевае крыло Аб'яднанай грамадзянскай партыі) заявілі, што "аргкамітэт маршу праявіў баязлівасць і канфармізм, пагадзіўшыся на зневажальную прапанову ўладаў правесці Еўрапейскі марш па маршруце Акадэмія навук — плошча Бангалор, і фактычна пайшоў на здраду людзям, інтарэсы якіх прадстаўляў".
БелаПАН