Муратаў: Еўрапарламент рыхтуе жорсткія санкцыі

Праект рэзалюцыі па прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, які будуць абмяркоўваць у панядзелак у Еўрапарламенце, утрымлівае беспрэцэдэнтна жорсткія санкцыі ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, заявіў сёння РИА "Новости" галоўны рэдактар "Новой газеты" Дзмітрый Муратаў. "У бліжэйшы панядзелак на пленарным паседжанні Еўрапарламента, якое адбудзецца ў Страсбургу, будзе абмеркаваны праект рэзалюцыі. Я ведаю, хто рыхтаваў гэты праект, я сустракаўся з групай дэпутатаў парламента. У ім змяшчаецца патрабаванне самых жорсткіх, беспрэцэдэнтных для Еўрапарламента санкцый у адносінах да Лукашэнкі і яго чыноўнікаў", — сказаў Муратаў.

Паводле яго словаў, Еўрапарламент патрабуе вызваліць палітычных вязняў. Таксама адным з пунктаў рэзалюцыі можа быць патрабаванне правесці ў рэспубліцы паўторныя выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі