МУС абяцае, што невыязных беларусаў стане ў 2 разы менш
Зрабіць гэта дазволіць новы закон пра ўезд і выезд грамадзян Беларусі за мяжу, які ўступае ў сілу 30 сакавіка
Пра гэта паведаміў 18 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па пашпартнай працы і выездзе за мяжу дэпартамента па міграцыі МУС Дзмітры Леўчанка. Нагадаем, на гэты момант у базе даных налічваецца каля 125 тысяч "невыязных" беларусаў.
Леўчанка: "Вялікую частку з невыязных складаюць асуджаныя. Цяпер любы асуджаны, любы чалавек, прызнаны падазроным і абвінавачаным, трапляе ў банк даных. Прычым незалежна ад таго, асуджаны ён да штрафу ці асуджаны да пажыццёвага зняволення. Вось гэты агульны масіў з уступленнем у дзеянне новага закону будзе значна скарочаны менавіта з-за магчымасці альтэрнатыўнасці — уключаць у банк даных або не ўключаць".
Аднак пры гэтым Дзмітры Леўчанка так і не змог адказаць, па якіх канкрэтна крытэрыях па новым законе чалавек будзе станавіцца невыязным.
Фота: Обозреватель