Муж палітзняволенай Наталлі Хершэ падаў на развод
Палітзняволеная Наталля Хершэ напісала ў лісце да брата, што яе муж Роберт вырашыў разарваць з ёю адносіны. Мужчына паведаміў Наталлі, што "не можа вытрымаць разлукі і разрывае нашы адносіны", паведамляе Радыё Свабода.
Па словах Наталлі, ёй патрэбны час, каб прывесці свае пачуцці ў стан спакою. Жанчына імкнецца не рабіць з гэтага вялікай трагедыі і не збіраецца асуджаць мужа.
"Іншым разам мы не можам паўплываць на абставіны жыцця, застаецца толькі прыняць іх з удзячнасцю. Так, гэта ўсё звязана з духоўнай працай над сабой. Дык, а для чаго тады турма, калі не менавіта для гэтага", — напісала ў лісце Наталля.
Грамадзянка Швейцарыі, беларуска Наталля Хершэ была асуджаная да 2,5 гадоў за сарваную з сілавіка балаклаву на акцыі 19 верасня 2020 года. Нядаўна яе перавялі з жаночай калоніі ў турму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.