МВФ не задаволены ростам заробкаў у Беларусі

У Беларусі заробкі растуць хутчэй, чым прадукцыйнасць працы. Пра гэта паведаміла прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталля Калядзіна. "Заработная плата ў студзені-лютым 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года павялічылася амаль на 4%. У той жа час прадукцыйнасць працы ў разліку па валавым унутраным прадукце вырасла ў Беларусі менш чым на 3%", цытуе сп. Калядзіну сайт Kapital.by.

МВФ выяўляе сваю заклапочанасць з гэтай нагоды і будзе паднімаць гэтае пытанне на бліжэйшых перамовах бакоў. Па меркаванні экспертаў фонду, падвышэнне заробкаў павінна адпавядаць росту прадукцыйнасці працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі