МВФ панізіць свае чаканні ў дачыненні глабальнага эканамічнага росту

МВФ понизит свои ожидания в отношении глобального экономического роста

Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева заявіла, што ў гэтым месяцы МВФ панізіць свае чаканні ў дачыненні глабальнага эканамічнага росту, піша ВBС.

Прычын тры: расійскае ўварванне ва Украіну, пандэмія COVID і больш высокая, чым прагназавалі эксперты, інфляцыя. Так, інфляцыя ў ЗША дасягае самага высокага ўзроўня за 40 гадоў.

Усё гэта пагаршае крызіс кошту жыццю для мільёнаў людзей, і Георгіева адзначае, што мацней за ўсе пакутуюць бедныя краіны.

Апошні прагноз МВФ дапускаў глабальны эканамічны рост на роўні 3,6% у гэтым і наступным годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі