Мядзведзеў заявіў, што мільёны ўкраінцаў не змогуць працаваць у Расіі
З 1 студзеня 2015-га "шэрыя" ўкраінскія работнікі не атрымаюць працу.
Мільёны ўкраінцаў могуць застацца без працы, якую яны дагэтуль мелі ў Расіі. Пра гэта ў артыкуле ў "Независимой газете" ў панядзелак піша расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. Ён нагадаў, што звычайна на сезонныя працы ў Расію прыязджае каля 6 мільёнаў украінцаў (сёлета іх было менш — каля 4 мільёнаў), для многіх з іх гэта адзіная крыніца існавання.
"І толькі дзякуючы дзеянням Украіны Расія будзе вымушаная гэтую крыніцу перакрыць. З 1 студзеня 2015 года "шэрыя" ўкраінскія работнікі, якія складаюць асноўную колькасць, працу без патэнта ў Расіі не атрымаюць", — піша Мядзведзеў.
Ужо падлічана, што страты ад гэтага новаўвядзення для ўкраінцаў могуць скласці 11-13 млрд долараў.
Паводле слоў Дзмітрыя Мядзеведзева, на сённяшні дзень у Расіі з афіцыйным дазволам на працу ці з патэнтам працуюць амаль 400 высокакваліфікаваных спецыялістаў з Украіны.
Фота — Fotolia