Мядзведзеву раскажуць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Пра гэта паведамілі расійскія праваабаронцы на прэс-канферэнцыі ў Мінску. У ёй удзельнічалі сябра Савета пры прэзідэнце Расіі па садзеянні развіццю грамадзянскай супольнасці і правам чалавека Сяргей Крывенка і кіраўнік доўгатэрміновай Міжнароднай назіральнай місіі, эксперт Савета Еўропы Андрэй Юраў. Сама місія была заснаваная 27 снежня 2010 года і працуе яшчэ толькі некалькі дзён. Па словах праваабаронцаў, значнасць гэтай місіі ўзрасла пасля таго, як у Беларусі быў закрыты Офіс АБСЕ. За час час працы праваабаронцы назбіралі шмат фактаў парушэння правоў чалавека і міжнародных стандартаў. У прыватнасці, згадвалася, што ператрусы ў кватэрах адбываюцца не ў рамках крымінальных справаў, што вязням не аказваецца медычная дапамога і г.д.
Крывенка заявіў, што ўсе факты ён данясе да Упаўнаважанага па правах чалавека пры расійскім прэзідэнце Лукіна. Адпаведная дакладная ляжа і на стол Дзмітрыя Мядзведзева. Па словах Крывенкі, расійскага кіраўніка вельмі цікавяць такія факты, ён сочыць за сытуацыяй у Беларусі і, верагодна, пасля дакладной з яго боку будзе рэакцыя ў бок беларускіх уладаў — хаця б у мяккай форме.