Мытны камітэт лічыць пазіцыю Расіі па пастаўках нафты аднабокай

Пазіцыя Расіі па ўмовах пастаўкі нафты ў Беларусь з'яўляецца аднабокай. Такое меркаванне выказаў "Інтэрфаксу" начальнік аддзела нетарыфных мер, экспартнага і валютнага кантролю ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Алег Фядотаў. "Логіка РФ аднабокая: пакуль яны ўвязваюць экспартнае мыта да фармавання Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана ў 2012 годзе", - сказаў ён.

Але з гледзішча Беларусі, ва ўмовах Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана ўнутры гэтага саюза па азначэнні не можа быць ні імпартных, ні экспартных мытных мыт, лічыць чыноўнік. Ён падкрэсліў, што на гэтым будуецца перамоўніцкая пазіцыя Беларусі.

Нагадаем, што Беларусь і Расія дамовіліся пра пастаўкі ў нашу краіну бязмытна 6,3 млн т нафты для ўнутранага спажывання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі