МЗС: Беларусь гатовая да ўрэгулявання адносінаў з ЗША

Беларусь не прымае ціску з боку ЗША і гатовая да ўрэгулявання адносінаў на прыязнай аснове. Пра гэта заявіў 28 сакавіка міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. “Ключ да ўрэгулявання беларуска-амерыканскіх адносінаў - скасаванне санкцыяў з боку ЗША. Калі гэта адбудзецца, то далейшыя крокі будуць зробленыя зусім у іншым святле” - заявіў міністр.


Каментуючы інтэрв’ю Карэн Сцюарт для радыё “Эхо Москвы”, Сяргей Мартынаў заявіў, што яны не адпавядаюць рэчаіснасці і не адпавядаюць статусу амбасадара. “Мы вельмі здзіўленыя непрафесіяналізмам выказванняў амерыканскай каляжанкі” - дадаў міністр замежных справаў Беларусі.


БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі