МЗС не зважае на рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН

Брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ з Міністэрства замежных справаў. Сп.Кісляк прасіў МЗС дапамогі, каб нацыянальнае заканадаўства прывялі ў адпаведнасць з Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах .  У прыватнасці, патлумачыў праваабаронца ў каментары Еўрарадыё, гаворка ідзе пра людзей, пакараных смерцю. Цяпер сваякам не  выдаюць цела і не паведамляюць пра месца пахавання.  Пра тое, што гэта парушае правы сваякоў асуджаных, вырашыў Камітэт па правах чалавека ААН у 2003 годзе, разгледзеўшы прэцэдэнтныя справы “Бандарэнка супраць Беларусі” і “Ляшкевіч супраць Беларусі”.

У адказе за подпісам намесніка міністра замежных справаў Алейніка праваабаронцу паведамілі, што ў такіх справах ніякіх парушэнняў правоў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі