На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуе 703 чалавекі

На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуе 703 чалавекі

8 кастрычніка ў Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", на 110 дэпутацкіх месцаў прэтэндуе 703 вылучэнца (424 чалавекі з іх — прадстаўнікі палітычных партый). Яны ўжо падалі дакументы. Вядома, што ва ўсходняй акрузе ў Брэсце чакаецца самая актыўная барацьба — там спрабуюць зарэгістравацца адразу 9 чалавек.

Рэгістрацыяй кандыдатаў займаюцца акруговыя выбарчыя камісіі. Яна працягнецца да 17 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаны на 17 лістапада 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі