На Алімпіядзе плыўчыха Змушка не выйшла ў паўфінал на 200 м брасам

Аліна Змушка

Аліна Змушка / БЕЛТА

Беларуская плыўчыха Аліна Змушка не змагла выйсці на Алімпіядзе ў паўфінал на 200 метраў брасам.

У кваліфікацыйных заплывах беларуска паказала вынік 2 хвіліны 28,19 секунды. Яна стала 21-й сярод 23 удзельніц. У паўфінал жа выходзілі 16 найлепшых.

Раней Аліна Змушка, як расказвала Еўрарадыё, стала восьмай на 100 метраў брасам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі