На Аўгустоўскім канале пачаўся турыстычны злёт, прысвечаны юбілею Гродна
19 ліпеня на Аўгустоўскім канале пачаўся двухдзённы гарадскі турыстычны злёт, прысвечаны 880-годдзю Гродна. Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным, яно праводзіцца дзесяты раз запар. Спаборніцтвы праходзяць на рацэ Асташанцы, размешчанай побач з каналам. У іх удзельнічаюць 12 камандаў з гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Агулам удзельнікаў каля 250 чалавек.
У праграме спаборніцтваў — плаванне на байдах, турыстычная эстафета, спартовае арыентаванне, конкурсы турыстычнай песні, фатаграфіі ды іншыя.
БелаПАН
У праграме спаборніцтваў — плаванне на байдах, турыстычная эстафета, спартовае арыентаванне, конкурсы турыстычнай песні, фатаграфіі ды іншыя.
БелаПАН