На Беларускай АЭС правялі "супрацьаварыйную трэніроўку"

Беларуская АЭС / З архіву Еўрарадыё
Беларуская АЭС / З архіву Еўрарадыё

На Беларускай АЭС правялі "супрацьаварыйную трэніроўку". Яна праходзіла два дні — 18-19 кастрычніка. Найперш адпрацоўваліся дзеянні падчас парушэння энергазабеспячэння блокаў станцыі, паведамляе gosatomnadzor.mchs.gov.by. Падкрэсліваецца, што вучэнні і трэніроўкі па адпрацоўцы рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі з'яўляюцца рэгулярнымі.

Пры гэтым шматпакутны першы энергаблок Беларускай АЭС не працуе ўжо амаль паўгода. Нядаўна Мінэнерга заявіла пра неабходнасць дадатковых працаў і дыягностыкі электрагенеруючага абсталявання. Другі энергаблок планавалі запусціць сёлета, але гэта малаверагодна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі