Мінэнерга прызнала, што першы блок БелАЭС амаль паўгода не працуе

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Першы блок Беларускай АЭС не працуе ўжо амаль паўгода. Прэс-служба Мінэнерга заяўляе, што тэрміны ўключэння яго ў энергасетку краіны скарэктаваныя.

Гэта патрэбна для дадатковых работ і дыягностыкі электрагенеруючага абсталявання першага блока АЭС.

"Мы павінны пераканацца ў тым, што ўсё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы будуць надзейна працаваць да наступнага планавага рамонту. Гэта вельмі важная задача", — заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Як паведамляла Еўрарадыё, першы блок БелАЭС быў спынены яшчэ 25 красавіка. Паведалялася, што гэта планава-папераджальны рамонт. У жніўні на ім правялі першую перагрузку паліва ядзернага рэактара.

Сёлета таксама планавалі запусціць другі энергаблок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі