На Беларускай чыгунцы бяруць падпіску аб неразгалошванні службовай інфармацыі

Беларуская чыгунка рыхтуецца / Ілюстрацыйнае фота vk.com/brestgai
Беларуская чыгунка рыхтуецца / Ілюстрацыйнае фота vk.com/brestgai

На Беларускай чыгунцы бяруць падпіску аб неразгалошванні "службовай інфармацыі канфідэнцыйнага характару", піша @belzhd_live. Да 30 верасня абавязальніцтва мусяць падпісаць усе яе супрацоўнікі. Адпаведны дакумент падпісаны намеснікам начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Казлоўскім.

Таксама ў аўторак тг-канал беларускіх чыгуначнікаў заявіў, што Беларуская чыгунка рыхтуецца да прыёму вайсковых цягнікоў з боку Расіі. Адбываецца гэта на фоне вайны ва Украіне. Напярэдадні ў Мінабароны Украіны заявілі, што ўлічваць усе пагрозы з боку Беларусі.

На Беларускай чыгунцы бяруць падпіску аб неразгалошванні службовай інфармацыі
t.me/belzhd_live
На Беларускай чыгунцы бяруць падпіску аб неразгалошванні службовай інфармацыі
t.me/belzhd_live

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі