Украіна ўлічвае ўсе пагрозы з боку Беларусі — Мінабароны
Аляксандр Лукашэнка: адкуль рыхтаваўся напад... / Скрыншот з відэа АНТ
Украіна ўлічвае ўсе пагрозы з боку Беларусі, заявіла намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр. "У Беларусі паўгода працягваюцца вучэнні, — цытуе яе словы УНІАН. — Што гэта азначае? Гэта азначае, што яны паўгода знаходзяцца ў стане баявой гатоўнасці. Таму мы не можам выключаць ніякіх пагроз з таго боку".
Маляр дадала, што Украіна ў адказ праводзіць каля мяжы з Беларуссю свае вучэнні. Падчас іх адпрацоўваюць сумесныя дзеянні вайскоўцы, Нацгвардыя і памежнікі.
"Мы ведаем, наколькі Лукашэнка залежыць сёння ад Пуціна, — кажа Маляр. — І ступень гэтага ўплыву нельга пераацаніць, таму што гэта надзвычай вялікі ўплыў. Таму так, гэтая пагроза разглядаецца ў тым ліку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.