На Брэстчыне не хапае амаль 1,5 тысячы лекараў
У Брэсцкай вобласці назіраецца рэзкі недахоп медперсаналу. Гэта, у сваю чаргу, адбіваецца на аказанні медыцынскай дапамогі. Як паведамілі Еўрарадыё ў абласным упраўленні камітэта па ахове здароўя, недахоп лекараў складае амаль паўтары тысячы чалавек.
Пры гэтым амаль тысяча працуючых медыкаў — пенсіянеры. Упраўленне аховы здароўя рабіла запыт у медыцынскія навучальныя ўстановы, каб тыя накіравалі ў вобласць 554 маладыя спецыялісты.
Але тыя не могуць задаволіць патрэб лякарняў і паліклінік. У пачатку 1990-х гадоў быў скарочаны набор у медыцынскія ВНУ краіны, які аднавілі толькі некалькі гадоў таму.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст