На Брэстчыне ва ўчастковых выбарчых камісіях — 0,5% партыйцаў

Агулам жа ў склад участковых выбарчых камісій Брэсцкай вобласці уключана 9608 чалавек. У іх ліку 6.675 жанчын (або 69,5%), 989 грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў (або 10,3%), паведамляе БелаПАН.



Сярод партыйцаў, якія трапілі ў выбаркамы, 34 вылучаныя Камуністычнай партыяй Беларусі, 9 — Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці, 6 — Партыяй БНФ, 3 — Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет". Гэта значыць, што яўных апазіцыянераў — толькі 9 чалавек на ўсе выбаркамы вобласці.



Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць 23 сакавіка.



Фота — caricatura.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі