На будаўніцтве лядовай арэны ў Кобрыне зэканомілі 9 мільярдаў рублёў

Пра гэта прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму, які наведвае з працоўнай паездкай Брэстчыну, паведаміў старшыня Кобрынскага райвыканкама Мікалай Кенда. Як нагадвае БЕЛТА, лядовую арэну плануецца адкрыць у Кобрыне падчас правядзення рэспубліканскага фэсту-кірмаша "Дажынкі-2009". Пры першапачаткова вызначаным кошце ў Br35 млрд арэна пабудаваная за Br26 млрд. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што ўнутранае ўладкаванне будынка не зведала зменаў. Тут зробленыя хакейная каробка, зала на 700 глядацкіх месцаў, дапаможныя памяшканні.

Зрабіць праект таннейшым удалося за кошт спрашчэння і ўдасканалення праектнага рашэння, выкарыстання айчынных матэрыялаў і абсталявання. Імпартныя былі толькі халадзільнае абсталяванне і барты хакейнай каробкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі