На чэмпіянаце Еўропы беларускія гімнасткі заваявалі дзевяць медалёў
Сярод іх толькі адзін залаты.
Трэцяга траўня закончыўся XXXI чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Беларуская каманда на ім заваявала адзін залаты, чатыры срэбраныя і чатыры бронзавыя медалі.
"Золата" атрымала юніёрская зборная ў фінале групавога практыкавання з мячом.
Срэбраныя медалі заваявала беларуская каманда (Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна) у шматбор'і, юніёрская зборная — у групавым шматбор'і, а таксама лідарка зборнай Станюта — у практыкаваннях з абручом і стужкай.
Бронзу прынеслі Станюта ў практыкаваннях з мячом і булавамі, Галкіна — з булавамі і абручом (у практыкаваннях з булавамі спартсменкі набралі аднолькавую колькасць балаў).
Беларуская зборная магла мець на 1 бронзавы медаль больш. Але пасля практыкавання са стужкай Азербайджан апратэставаў адзнаку сваёй гімнасткі Марыны Дурунды. У выніку яна паднялася з чацвёртага на трэцяе месца, адціснуўшы Галкіну.