Расіяне абураюцца: выйграюць медалі, а іх аддаюць беларусам
Гульні ў Казані
На Гульнях БРІКС, якія праходзяць у Казані, у спартыўнай і мастацкай гімнастыцы на ўзнагароды могуць прэтэндаваць толькі па два спартсмены ад адной краіны. Расіяне абураюцца: выйграюць медалі, а іх аддаюць беларусам.
У першы дзень у шматбор'і найлепшыя вынікі паказалі трое расіян, а ў выніку бронзу аддалі лідару беларускай зборнай Ягору Шарамкову. Падобная сітуацыя была і ў жаночым турніры. Беларуска Кіра Магарэвіч атрымала бронзу, нягледзячы на тое, што паказала толькі сёмы вынік. Справа ў тым, што расіянкі занялі не толькі прызавыя месцы, але і тры наступныя. У выніку ў медалёвым заліку беларуская зборная займае трэцяе месца пасля РФ і КНР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.