На другім блоку Ровенскай АЭС узніклі непаладкі

На другім блоку Ровенскай АЭС узніклі непаладкі. Паводле інфармацыі Міністэрства па надвычайных сітуацыях Украіны, мінулай ноччу перагрэўся адзін з падшыпнікаў вала генератара. У выніку, адбылося аўтаматычнае адключэнне трансфарматарнага цеплагенератара. Магутнасць другога энергаблока атамнай электрастанцыі на час выпраўлення няспраўнасці была зніжана на палову.

Радыяцыйная і супрацьпажарная сітуацыя на станцыі зараз знаходзіцца ў межых нормы, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі