На дыстанцыі 50 метраў на чэмпіянаце Еўропы Герасіменя была 4-й

На дыстанцыі 50 метраў на чэмпіянаце Еўропы Герасіменя была 4-й

На чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў Ізраілі беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя (на здымку) заняла 4-е месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Яе вынік — 24,04. Золата выйграла Раномі Крамавіджоджа з Галандыі — 23,56, срэбра ў Сары Шэстрэм са Швецыі — 23,63, бронза ў датчанкі Джанэт Отэсэн — 23,94. Яшчэ адна беларуска, Юлія Хітрая, заняла восьмае месца — 24,60.

Нагадаем, 4 снежня Герасіменя была толькі 7-й у фінальным заплыве на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем. За дзень да гэтага беларусы заваявалі бронзавыя медалі ў змяшанай камбініраванай эстафеце 4х50 метраў. У гэтым поспеху паўдзельнічала і Аляксандра.  

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі