На Дзяды Партыя БНФ запланавала шэсце ад Маскоўскіх могілак да Курапатаў

Партыя БНФ запланавала шэсце на Дзяды. Вось што паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:
"2 лістапада, на якое прыпадаюць Дзяды, мы плануем у 12 гадзін сабрацца ля Маскоўскіх могілак, ускласці кветкі Караткевічу, Быкаву, Мулявіну, можа Машэраву шмат хто жадае і іншым дзеячам беларускай культуры. А потым прайсці шэсцем да Курапатаў".

Віктар Івашкевіч перакананы, што ўлады не будуць перашкаджаць гэтай акцыі. Ён таксама нагадаў, што Дзяды як грамадская акцыя будзе праводзіцца ўжо ў 20 раз. Упершыню мінчукі выйшлі на вуліцы ў 1988 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі