На "Еўрачэленджы" беларускія хакеісты прайгралі Латвіі — 5:7

На "Еўрачэленджы" беларускія хакеісты прайгралі Латвіі — 5:7

На хакейным Турніры чатырох нацыяў беларуская зборная 9 лістапада прайграла камандзе Латвіі — 5:7 (0:2, 2:0, 3:5).

У першым перыядзе беларускія хакеісты прапусцілі два галы, але здолелі зраўняць лік у другім перыядзе. Найбольшую колькасць галоў сапернікі забілі адзін аднаму ў трэцім перыядзе — восем шайбаў на дзве каманды. Але ўдача ўсё ж была на баку зборнай Латвіі.

У беларускай зборнай шайбамі вызначыліся Дзмітрый Буйніцкі, Дзмітрый Амбражэйчык, Арцём Ляўша і Павел Баярчук.

10 лістапада Беларусь згуляе з Францыяй. Пачатак сустрэчы а 22-й гадзіне паводле мінскага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі