На гамельчука пачалі "крыміналку" за патрабаванне альтэрнатыўнай службы
Каардынатара ў справе стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Яўгена Якавенку вінавацяць у тым, што ён ухіліўся ад вайсковага прызыву. 19 сакавіка яго выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Гомеля. Там яму паведамілі пра тое, што на яго пачалі крымінальную справу, перадае Радыё "Свабода".
Раней Якавенку праз суд штрафавалі на 5 базавых велічыняў за тое, што не з'явіўся ў ваенкамат. Аднак 13 сакавіка Гомельскі абласны суд скасаваў гэта рашэнне райсуду.
Яўген Якавенка патрабуе, каб яму даслалі позву, напісаную па-беларуску. Ён таксама патрабуе, каб яму далі магчымасьць прайсці альтэрнатыўную службу.