На магіле праваабаронцы Яны Паляковай у Салігорску адкрылі помнік
8 кастрычніка ў Салігорску (Мінская вобласць) на магіле праваабаронцы Яны Паляковай адкрыты помнік. Ён усталяваны на сродкі грамадскасці, адзначае БелаПАН. У цырымоніі адкрыцця надмагілля ўдзельнічалі 12 праваабаронцаў з Мінска і Салігорска, якія ўсклалі кветкі на магілу Паляковай, запалілі свечкі і ўшанавалі яе памяць хвілінай маўчання.
Нагадаем, 3 сакавіка 2009 года суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай у заведама ілжывым даносе на міліцыянта. Яе асудзілі на два з паловай гады абмежавання волі.
Палякова лічыла сябе невінаватай, сцвярджаючы, што міліцыянер збіў яе. 6 сакавіка 2009 года газета "Советская Белоруссия" апублікавала фельетон, дзе згадвалася імя Паляковай. На думку сяброў праваабаронцы, гэтая публікацыя стала "апошняй кропляй": 36-гадовая жанчына скончыла жыццё самагубствам.