На масавых святах у Беларусі плануецца забараніць продаж любога алкаголю

Камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў мае намер рэкамендаваць для ўключэння ў парадак сесіі парламента пытанне пра змены ў закон аб масавых мерапрыемствах.
Па словах намесніка старшыні камісіі Іны Барыевай, гэтае рашэнне плануецца прыняць на паседжанні 24 кастрычніка.

Плануецца, што пры падачы заявы на правядзенне масавага мерапрыемства заяўнік павінен будзе паведаміць у тым ліку і звесткі аб сваім грамадзянстве і даце нараджэння.

Акрамя таго, рэалізацыя алкагольных напояў і піва ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і ў радыусе 500 метраў, якія прылягаюць да іх тэрыторый, забараняецца за дзве гадзіны да пачатку і на час правядзення гэтых мерапрыемстваў. Сёння продаж алкагольных напояў і піва забаронены толькі на час правядзення масавых мерапрыемстваў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі