На месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы пройдуць шэсце і мітынг
Кансерватыўна‑Хрысціянская партыя - БНФ атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 9 лістапада шэсця і мітынгу на месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы пад Мінскам. Збор удзельнікаў мерапрыемства запланаваны на 11.00 у бліжэйшую нядзелю каля Палаца культуры камвольнага камбіната. Пачатак шэсця ў 12.00.
Удзельнікі акцыі пройдуць па вул. Маякоўскага да Лошыцкага яру да памятнага крыжа ў Лошыцы, дзе адбудзецца мітынг, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
"Гэта традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці продкаў (Дзяды). Шэсце і мітынг разлічаны на невялікую колькасць удзельнікаў. Мы хочам звярнуць увагу і нагадаць пра тое, што ёсць людзі, якія памятаюць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій", - сказаў Валерый Буйвал.
БелаПАН