На Міжнародным фэсце ісламскай кухні Беларусь атрымала 5 медалёў

У Азербайджане скончыўся Міжнародны фэст ісламскай кухні. Удзельнікі з Беларусі атрымалі на ім 5 залатых медалёў.  Агулам былі ўручаныя 44 залатыя медалі. З іх 11 атрымаў Азербайджан, 7 — Турцыя, па 5 — Беларусь і Сербія, 4 — Іран, 3 — Украіна, 2 — Расія.

Як паведамляе Bakililar.az, фэст ісламскай кухні ладзіўся ў Баку ў сувязі з абвяшчэннем горада Сталіцай ісламскай культуры.

Дырэктар Нацыянальнага кулінарнага цэнтра Азербайджана Таір Амірасланаў назваў пераможцаў. Ён абвясціў, што журы, у якое ўвайшлі кулінары розных краін свету, абрала ў якасці пераможцаў турэцкіх павароў.