На мясцовыя выбары з бюджэту вылучана Br19,5 млрд

На правядзенне кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў з бюджэту Беларусі вылучана Br19,5 млрд. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Па яе словах, кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў традыцыйна з'яўляецца самай сціплай па колькасці вылучаных сродкаў і фінансуецца мінімальна.

"Сума ў Br19,5 млрд — гэта вельмі мала. Калі ўлічыць, што толькі для мінімальнай аплаты працы людзей ва ўчастковых выбарчых камісіях у дзень галасавання, забеспячэння датэрміновага галасавання і праверкі спісаў выбарцаў трэба больш за r10 млрд рублёў", — перадае БЕЛТА словы старшыні ЦВК.

Частка бюджэтных сродкаў будзе накіраваная на фінансаванне перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты. Кожны кандыдат у Мінску атрымае пэўную суму на выданне ўлётак і плакатаў. А кожны кандыдат у дэпутаты раённага ўзроўня атрымае бясплатны час на радыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі