На мяжы 1300 легкавых аўтамабіляў чакаюць уезду ў Польшчу
Легкавы аўтамабіль на мяжы / Памежны камітэт Беларусі
Перад вялікімі выхаднымі на мяжы Беларусі і ЕС моцна выраслі чэргі.
Па стане на 12:00 (18 красавіка) найбольшая колькасць транспарту знаходзілася перад пагранпераходам Цярэспаль (Брэст) — 1065 легкавых аўтамабіляў і 36 аўтобусаў.
Перад пагранпераходамі Кузніца Беластоцкая (Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца) ўезду ў Польшчу чакалі 140 і 105 легкавых аўтамабіляў адпаведна.
На літоўскім напрамку чарга легкавога транспарту не зафіксавана. У чаканні ўезду стаяць толькі грузавікі.
Перад пагранпераходам Шальчынінкай (Беняконі) — 215 цяжкагрузаў, перад Меднікі (Каменны Лог) — 140.