На наступным тыдні паветра можа прагрэцца да 35 градусаў

У Беларусь прыйдзе азорскі інтыцыклон, з цёплым сярэдняморскім паветрам, таму ўжо ў суботу днём будзе да 29 градусаў. "У суботу яшчэ будзе сказвацца ўпылыў маларухомага атмасфернага фронта. Таму ўначы будуць ападкі ў асобных раёнах краіны. А ўдзень месцамі па віцебскай, мінскай, магілёўскай, гомельскай вабласцях чакаюцца кароткачасовы дажджы і навальніцы. Без ападкаў будзе ў гродзенскай і брэсцкай вобласці. У бліжэйшую ноч тэмпература паветра будзе 13-19 градусаў, а ў дзень 24-29", — распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Вольга Фядотава.

У нядзелю па ўсёй краіне амаль без ападкаў, малавоблачна, вецер паўночны але слабы. Тэмпература ноччу будзе 15-22, удзень 27-33 градусаў.

Па разліках Белгідраметэацэнтра горача будзе ўвесь наступны цэнтральны тыдзень лета. Ападкі найбольш верагодныя толькі на поўдні краіны. А 14 і 15 ліпеня чакаецца да 35 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі